Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўную «Роснефть» прыватызавалі на грошы расейскай дзяржавы, — Reuters


Кіраўнік кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын, архіўнае фота
Кіраўнік кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын, архіўнае фота

Дзяржаўны расейскі банк ВТБ фінансаваў значную частку прыватызацыі расейскай кампаніі «Роснефть» катарскім інвэстыцыйным фондам QIA, піша Reuters.

Уладзімір Пуцін ставіў задачу знайсьці замежнага інвэстара для прыватызацыі пятай часткі нафтавага гіганта, але гэта не ўдалося зрабіць праз амэрыканскія і эўрапейскія санкцыі, уведзеныя за анэксію ўкраінскага Крыму і іншыя дзеяньні Расеі. Таксама не дасягнулі дамоўленасьцей з фондам з Арабскіх Эміратаў, бо «Роснефть» пастаянна мяняла кошт угоды, і зь японскімі чыноўнікамі праз тэрытарыяльныя спрэчкі вакол Курыльскіх астравоў, расказвае Reuters.

Тады дзяржаўны банк запазычыў у дзяржавы грошы, каб даць пазыку замежнай кампаніі для прыватызацыі дзяржаўнай жа маёмасьці. Бвнк ВТБ выдаў катарскаму фонду крэдыт на 6 млрд даляраў — а 19,5% акцыяў кампаніі «Роснефть» купілі, як сьцьвярджалася, за 10,5 млрд эўра.

Прыватызацыю ва ўмовах санкцыяў у дзяржаўнай расейскай прэсе называлі значным посьпехам.

Цяпер, калі цэны на нафту значна перавышаюць цэны канца 2016 году, патрэба Расеі ў замежных грошах скарацілася, адзначае Reuters. Але гісторыя з продажам долі кампаніі «Роснефть» паказвае на праблемы, зь якімі Маскве давядзецца сутыкнуцца ў спробах прыцягнуць замежных інвэстараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG