Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку ўзаконілі трэці пол


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхары амэрыканскага Нью-Ёрку змогуць пазначаць у сваіх асабістых дакумэнтах трэці, нявызначаны, пол, акрамя мужчынскага і жаночага. Адпаведны дакумэнт пачне дзейнічаць з Новага году.

Гэтае рашэньне прынятае для тых, хто не пачуваецца ні мужчынам, ні жанчынаю, «каму цягам мноства гадоў даводзілася жыць з паперамі, якія не адпавядаюць іхнаму сьветапогляду», заявіў 10 кастрычніка мэр гораду Біл дэ Блазіа.

Падпісаны дакумэн скасоўвае патрабаваньне, паводле якога зьмяніць пол у пасьведчаньні пра нараджэньне можна было толькі з адпаведнай даведкай ад лекара.

Сёньня пазначаць «нявызначаны» пол могуць жыхары Аўстраліі. У Нямечччыне дазволена пазначаць пол як «розны» або «інтэрсэкс».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG