Лінкі ўнівэрсальнага доступу

0% беларусаў цалкам задаволеныя жыцьцём, — сацыёлягі


Ілюстрацыйнае фота. Несанкцыянаваны «першамай» насупраць будынку КДБ у Менску, 1 траўня 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Несанкцыянаваны «першамай» насупраць будынку КДБ у Менску, 1 траўня 2017 году

Кампанія MIA Research правяла на замову дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту апытаньне беларусаў пра задаволенасьць жыцьцём, піша БелаПАН. Больш за тысячу чалавек апыталі праз анкеты ў траўні 2018 году.

Выявілася, што вельмі шчасьлівымі сябе лічаць 19,3%, а яшчэ 68,1% называюць сябе хутчэй шчасьлівымі, чым не. Ня вельмі шчасьлівымі сябе назвалі 12%, а вельмі нешчасьлівымі — толькі 0,5%.

Цалкам задаволеных жыцьцём не знайшлося зусім. Хутчэй задаволеных жыцьцём — 30,6% апытаных, хутчэй незадаволеных — 14%, зусім незадаволеных — 5,2%. Нэўтральных у задаволенасьці жыцьцём было 39,4%.

Сваім прыярытэтам на працы бальшыня — 65,4% — назвала яе высокую аплату. Таксама людзі часта называлі важнымі зручны графік і цікавасьць працы, але мала хто лічыў важнымі магчымасьць праявіць ініцыятыву і мець дастаткова дзён адпачынку.

Важным у жыцьці 92,2% назвалі магчымасьць аддаваць максымум часу і сілаў сваёй сям’і, таксама часта казалі, што важна клапаціцца аб навакольным асяродзьдзі, добра бавіць час, пазьбягаць непрыемнасьцей і захоўваць традыцыі.

Акрамя таго, у людзей спыталі, зь якімі пагрозамі сваёй бясьпецы яны часта сутыкаюцца. Адказы такія:

  • расьпіваньне сьпіртных напояў на вуліцах — 52,3%;
  • хуліганства і вандалізм — 24,2%;
  • рабункі — 13,1%;
  • праявы расізму — 7,8%;
  • продаж наркотыкаў — 7,4%;
  • прастытуцыя — 5,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG