На дрэвах у парку Горкага вывесілі жаночую бялізну са сьлядамі крыві. Да яе прышпіленыя паперкі з надпісамі: «Кожная трэцяя беларуска цярпіць ад фізычнага гвалту, кожная шостая — ад сэксуальнага», «міліцыя цябе не абароніць» і «#традыцыйнаясям’я». Каля дрэваў на зямлі ляжаць улёткі для ахвяраў хатняга гвалту.