У рэзыдэнцыі кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона 27 верасьня быў арганізаваны «Вечар дружбы» для кіраўнікоў дзяржаваў СНД — 27 і 28 верасьня ў Душанбэ праходзіць саміт арганізацыі.
Лукашэнкі і піраміды з гранатаў. Сюррэалістычныя ФОТА з саміту ў Таджыкістане

1
Тэрыторыю ўрадавай рэзыдэнцыі ўпрыгожылі інсталяцыямі з садавіны, якія вырошчваюць у Таджыкістане

2
На саміце — і на «Вечары дружбы» — прысутнічалі кіраўнікі 9 краінаў СНД. Не было прэзыдэнта Ўкраіны, якая фактычна выйшла з СНД.

3

4
Аляксандар Лукашэнка прысутнічаў на «Вечары дружбы» з малодшым сынам Мікалаем (на фота другі зьлева). На большасьць здымкаў Мікалай Лукашэнка ня трапіў

5

6
Паводле прэс-службы Эмамалі Рахмона, выстава «вызначалася стракатасьцю і багацьцем», гасьцей «асабліва прывабілі цытрусавыя»

7

8
Аляксандар Лукашэнка атрымлівае гранат з рук кіраўніка Казахстану Нурсултана Назарбаева, паміж імі — прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян

9
Эмамалі Рахмон (справа) нязьменна кіруе Таджыкістанам з 1992 году. Ягоны афіцыйны тытул — «Заснавальнік міру і нацыянальнага адзінства, Лідэр нацыі»

10
«У ходзе знаёмства з выставай было адзначана, што ўзоры выстаўленай прадукцыі ў асноўным ёсьць экспартнымі, а таджыцкі бок гатовы супрацоўнічаць з усімі зацікаўленымі краінамі – чальцамі СНД і іншымі дзяржавамі з мэтай пастаўкі ім высакаякаснай сельскагаспадарчай прадукцыі», — адзначыла прэс-служба Рахмона.

11
Амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч 25 верасьня анансаваў, што 28-га — пасьля саміту СНД — «будуць канчаткова ўзгодненыя некаторыя дэталі» ў расейска-беларускім дыялёгу. Ён дадаў, што між Беларусьсю і Расеяй «ніякіх падвіслых пытаньняў не засталося і ня будзе». У Таджыкістане, паводле неафіцыйных зьвестак, не плянуецца сустрэч Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у фармаце «адзін на адзін»