Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раўнівы вясковец усталяваў выбухоўку на доме суседкі, пацярпеў яе госьць


Выбітыя выбухам шыбы
Выбітыя выбухам шыбы

60-гадовы жыхар Добрускага раёну трапіў пад крымінальны перасьлед. Ён змайстраваў выбуховае прыстасаваньне, прымацаваў яго да падваконьня суседкі і прывёў у дзеяньне.

Пацярпеў госьць гаспадыні дому. «Рэўнасць», — патлумачыў свае дзеяньні вясковец.

Пра здарэньне паведамляе Сьледчы камітэт.

На жыхара Насовічаў завялі дзьве крымінальныя справы і ўзялі яго пад варту. Вяскоўцу інкрымінуюць замах на забойства і незаконнае захоўваньне боепрыпасаў.

Міліцыя і сьледчыя агледзелі дом «падрыўніка», знайшлі патроны, шрот і «сыпучыя рэчывы». Прызначаны экспэртызы.

Гаспадыні дому — 29 гадоў, яе госьцю — 34.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG