Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць Мінабароны Кітаю за куплю ў Расеі зьнішчальнікаў Су-35


Расейскія
Расейскія

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні падразьдзяленьня Міністэрства абароны КНР, адказнага за закупку расейскіх самалётаў і ракет, за парушэньне забароны на вайсковае супрацоўніцтва з Масквой. Забарона была ўведзеная 20 верасьня ў адпаведнасьці з законам «Аб супрацьдзеяньні сапернікам Амэрыкі пры дапамозе санкцыяў».

Пад абмежаваньні падпала Галоўнае ўпраўленьне ўзбраеньняў кітайскага Міністэрства абароны, якое курыруе навукова-дасьледчыя і досьледна-канструктарскія распрацоўкі, а таксама непасрэдна начальнік гэтага ўпраўленьня Лі Шаньфу, за «буйнамаштабныя пагадненьні» з расейскім «Рособоронэкспорт». Гаворка ідзе пра набыцьцё Кітаем 10 расейскіх самалётаў Су-35 летась і зэнітна-ракетных комплексаў С-400 сёлета.

Яны сталі першымі, да каго ЗША ўжылі санкцыі за супрацоўніцтва з Расеяй. Цяпер тым, хто трапіў пад санкцыі, забаронена хадайнічаць аб атрыманьні экспартных ліцэнзій або ўступаць у пагадненьні з амэрыканскімі фінансавымі ўстановамі.

«Аб’ектам гэтых санкцый, па вялікім рахунку, зьяўляецца ўсё ж Расея, а не Кітай, незалежна ад нашага гандлёвага канфлікту з Пэкінам», — прыводзіць агенцтва Reuters словы прадстаўніка амэрыканскай адміністрацыі.

Вашынгтон таксама аказвае вялікі ціск на Турэччыну, каб яна адмовілася ад дамовы на пастаўкі расейскіх ЗРК С-400. Санкцыі, ужытыя да Кітаю, закліканыя, апроч усяго іншага, пераканаць Анкару ў сур’ёзнасьці амэрыканскай пазыцыі адносна С-400.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG