Тыбэцкі духоўны лідэр Далай-лама сустрэнецца ў Нідэрляндах зь людзьмі, якія абвінавачваюць будысцкіх настаўнікаў у сэксуальных злоўжываньнях, паведамляе Бі-бі-сі.
«Мы знайшлі прытулак ў будызьме з адкрытым сэрцам і розумам, пакуль не перажылі гвалт у яго імя,» — напісалі Далай-ламу меркаваныя ахвяры зь некалькіх краінаў.
На сустрэчы яны маюць даць Далай-ламу свае пісьмовыя сьведчаньні. Тыбэцкі духоўны лідэр цяпер мае сэрыю візытаў у Эўропе.
Прэсавы прадстаўнік Далай-ламы сказаў, што той «засмучаны» паведамленьнямі пра такія паводзіны будысцкіх настаўнікаў і «увесь час асуджаў» такое.