Замах на былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў горадзе Солсбэры зьдзейсьнілі два агента расейскай вайсковай выведкі (ГРУ), заявілі ўлады Вялікабрытаніі. Іх імёны, як сьцьвярджаецца, Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў. Пры гэтым у паліцыі сьцьвярджаюць, што імёны могуць быць падстаўнымі. Брытанскі прэм’ер Тэрэза Мэй выступіла ў парлямэнце, дзе заявіла: урад практычна перакананы, што апэрацыя была ўхваленая «на высокім узроўні расейскай дзяржавы».
Паліцыя заяўляе, што Пятрову і Башыраву каля 40 гадоў, яны падарожнічалі з падробленымі дакумэнтамі. Сьцьвярджаецца, што 2 сакавіка яны прыляцелі рэйсам «Аэрафлоту» з Масквы ў лёнданскі аэрапорт Гэтвік і пакінулі краіну 4 сакавіка, у дзень атручваньня Скрыпалёў. Сьцьвярджаецца, што падазраваныя трапілі на камэры відэаназіраньня ў Лёндане і Солсбэры.
Атручваньне было зьдзейсьненае з дапамогай нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок». Паводле дадзеных паліцыі, «Навічок» знаходзіўся ў фляконе з-пад духоў і быў нанесены на дзьверы хаты Скрыпалёў. Праз тры месяцы, у чэрвені, флякон з рэчывам знайшоў жыхар суседняга гораду Эймсбэры Чарлі Роўлі. Ён сам пацярпеў, а яго сяброўка Дон Стэрджэс загінула.
Як рабілі замах на Скрыпалёў. Фота брытанскай паліцыі
![Падазраваны брытанскай паліцыяй у замаху на Сяргея і Юлію Скрыпаль Аляксандар Пятроў.](https://gdb.rferl.org/3ee4b3e3-4d2f-45d5-a1c0-7ba8ff0d88b5_w1024_q10_s.jpg)
1
Падазраваны брытанскай паліцыяй у замаху на Сяргея і Юлію Скрыпаль Аляксандар Пятроў.
![Падазраваны брытанскай паліцыяй у замаху на Сяргея і Юлію Скрыпаль Руслан Башыраў.](https://gdb.rferl.org/df103133-51e8-40ba-9e31-233b998eb378_w1024_q10_s.jpg)
2
Падазраваны брытанскай паліцыяй у замаху на Сяргея і Юлію Скрыпаль Руслан Башыраў.
![Чалавек, вядомы пад імем "Башыраў", у лёнданскім аэрапорце Гэтвік. Кадар з камэры сачэньня. Пятніца, 2 сакавіка, 16:22.](https://gdb.rferl.org/5c4432cf-1c8f-44c5-b69c-12d4107a9782_w1024_q10_s.jpg)
3
Чалавек, вядомы пад імем "Башыраў", у лёнданскім аэрапорце Гэтвік. Кадар з камэры сачэньня. Пятніца, 2 сакавіка, 16:22.
![Чалавек, вядомы пад імем "Пятроў", у лёнданскім аэрапорце Гэтвік. Кадар з камеры сачэньня. Пятніца, 2 сакавіка, 16:22.](https://gdb.rferl.org/5f426719-7765-4af2-8ec6-cba55f11a331_w1024_q10_s.jpg)
4
Чалавек, вядомы пад імем "Пятроў", у лёнданскім аэрапорце Гэтвік. Кадар з камеры сачэньня. Пятніца, 2 сакавіка, 16:22.
![Падазраваныя на чыгуначнай станцыі ў Солсбэры ў чаканьні цягніка назад у Лёндан. Кадар з камэры сачэньня. Субота, 3 сакавіка, 16:11.](https://gdb.rferl.org/14fe3d05-a747-4601-a868-5f248694aa0b_w1024_q10_s.jpg)
5
Падазраваныя на чыгуначнай станцыі ў Солсбэры ў чаканьні цягніка назад у Лёндан. Кадар з камэры сачэньня. Субота, 3 сакавіка, 16:11.
![Нядзеля, 4 сакавіка, 11:48. Падазраваныя зноў у Солсбэры, выходзяць з чыгуначнай станцыі. Кадар з камэры сачэньня.](https://gdb.rferl.org/99675645-2b93-4a5f-ad88-d23345a2a82b_w1024_q10_s.jpg)
6
Нядзеля, 4 сакавіка, 11:48. Падазраваныя зноў у Солсбэры, выходзяць з чыгуначнай станцыі. Кадар з камэры сачэньня.
![Падазраваныя на Ўілтан-Роўд у Солсбэры 4 сакавіка г. у 11:58 – у адпаведнасьці з дадзенымі паліцыі, непасрэдна перад момантам, калі яны ўжылі яд. Кадар з камэры сачэньня.](https://gdb.rferl.org/e8008db4-8367-419d-8c81-922c1a436d5d_w1024_q10_s.jpg)
7
Падазраваныя на Ўілтан-Роўд у Солсбэры 4 сакавіка г. у 11:58 – у адпаведнасьці з дадзенымі паліцыі, непасрэдна перад момантам, калі яны ўжылі яд. Кадар з камэры сачэньня.
![Падазраваныя на вуліцы Фішартан у цэнтры Солсбэры накіроўваюцца да чыгуначнай станцыі. Кадар з камэры сачэньня. 4 сакавіка, 13:05.](https://gdb.rferl.org/85eb52e0-7783-4956-9a64-55bda434e83e_w1024_q10_s.jpg)
8
Падазраваныя на вуліцы Фішартан у цэнтры Солсбэры накіроўваюцца да чыгуначнай станцыі. Кадар з камэры сачэньня. 4 сакавіка, 13:05.
![Падазраваныя на вуліцы Фішартан у цэнтры Солсбэры накіроўваюцца да чыгуначнай станцыі. Кадар з камэры сачэньня. 4 сакавіка, 13:08. ](https://gdb.rferl.org/3b8c9ff7-b83a-462e-825e-1e69df099b72_w1024_q10_s.jpg)
9
Падазраваныя на вуліцы Фішартан у цэнтры Солсбэры накіроўваюцца да чыгуначнай станцыі. Кадар з камэры сачэньня. 4 сакавіка, 13:08.
![Падазраваныя на чыгуначнай станцыі Солсбэры накіроўваюцца назад у Лёндан. Кадар з камэры сачэньня. 4 сакавіка, 13:50.](https://gdb.rferl.org/98d81ffc-4523-4a2f-87b9-9a929716c82e_w1024_q10_s.jpg)
10
Падазраваныя на чыгуначнай станцыі Солсбэры накіроўваюцца назад у Лёндан. Кадар з камэры сачэньня. 4 сакавіка, 13:50.
![Падазраваныя (Пятроў, а за яго сьпінай Башыраў) праходзяць пашпартны кантроль у лёнданскім аэрапорце Гітроў. Нядзеля, 4 сакавіка, 19:28.](https://gdb.rferl.org/ce1f7f7a-e362-4209-ba40-722889f955d0_w1024_q10_s.jpg)
11
Падазраваныя (Пятроў, а за яго сьпінай Башыраў) праходзяць пашпартны кантроль у лёнданскім аэрапорце Гітроў. Нядзеля, 4 сакавіка, 19:28.
![Паліцыя перад лёнданскім гатэлем City Stay Hotel, дзе спыняліся падазраваныя. 5 верасьня 2018 году.](https://gdb.rferl.org/d1eb2266-25b7-49c6-a054-d8d2386aedf0_w1024_q10_s.jpg)
12
Паліцыя перад лёнданскім гатэлем City Stay Hotel, дзе спыняліся падазраваныя. 5 верасьня 2018 году.
![Флякон з цэтлікам Nina Ricci Premier Jour з мадыфікаванай ручкай, у якім зутрымлівалася значная колькасьць «Навічка», быў знойдзены ў сьметніцы на кухні Чарлі Роўлі.](https://gdb.rferl.org/71936347-af55-41ee-9b04-326c7aed8b4a_w1024_q10_s.jpg)
13
Флякон з цэтлікам Nina Ricci Premier Jour з мадыфікаванай ручкай, у якім зутрымлівалася значная колькасьць «Навічка», быў знойдзены ў сьметніцы на кухні Чарлі Роўлі.
![Каробка з цэтлікам Nina Ricci Premier Jour была знойдзеная ў сьметніцы на кухні Чарлі Роўлі падчас ператрусу 10 ліпеня.](https://gdb.rferl.org/19f94331-4efb-4bb1-8842-e0ae08c75683_w1024_q10_s.jpg)
14
Каробка з цэтлікам Nina Ricci Premier Jour была знойдзеная ў сьметніцы на кухні Чарлі Роўлі падчас ператрусу 10 ліпеня.