Жыхар Ліды Саша Аўдзевіч набыў мабільны пандус у растэрміноўку — пасьля таго як банк адмовіўся зрабіць уваход у аддзяленьне даступным для людзей з інваліднасьцю.
Беларускі блогер Саша Аўдзевіч перасоўваецца на інвалідным вазку. Ён папрасіў усталяваць пандус у будынку МТБанку ў Лідзе. Банк адмовіў. Тады ён набыў мабільны пандус у растэрміноўку па карце "Халва" МТБанку.
Пасьля публікацыяў у прэсе, банк вярнуў грошы Аўдзевічу.