Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў замаху на Бабчанку пайшоў на ўгоду са сьледзтвам


Паводле генэральнага пракурора Ўкраіны Юрыя Луцэнкі, Барыс Герман (на фота) пацьвердзіў вэрсію сьледзтва
Паводле генэральнага пракурора Ўкраіны Юрыя Луцэнкі, Барыс Герман (на фота) пацьвердзіў вэрсію сьледзтва

Падазраваны ў арганізацыі замаху на журналіста Аркадзя Бабчанкі Барыс Герман пайшоў на ўгоду са сьледзтвам, аднак гэтае пагадненьне яшчэ не зацьверджанае, паведаміў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка 21 жніўня ў Кіеве.

Гэта ён заявіў у адказ на пытаньне аб такой угодзе — інфармацыя пра яе раней зьявілася ва ўкраінскіх СМІ. Луцэнка адзначыў, што апублікаваныя ім зьвесткі ўзгодненыя са сьледзтвам у справе Германа.

«Сапраўды, Герман і яго абарона пайшлі на падрыхтоўку пагадненьня і працуюць у гэтым кантэксьце з нашымі супрацоўнікамі. Але суд яшчэ не зацьвердзіў гэтага пагадненьня», — сказаў генпракурор.

Паводле Луцэнкі, канчатковае афармленьне зьдзелкі можа адбыцца толькі ў судовым парадку, і толькі празь месяц пасьля рашэньня суду яе дэталі стануць даступныя шырокай грамадзкасьці. Разам з тым ён прызнае, што паказаньні Германа пацьвярджаюць вэрсію сьледзтва.

«У сваіх паказаньнях спадар Герман фактычна пацьвярджае вэрсію, якая была яму выстаўленая нашым сьледзтвам, у тым ліку непасрэдна называе прадстаўніка Расеі, які перадаваў сродкі і паказваў, як імі распараджацца на тэрыторыі Ўкраіны», — распавёў Луцэнка.

Увечары 29 траўня паліцыя паведаміла, што ў Кіеве забілі расейскага апазыцыйнага журналіста Аркадзя Бабчанку. 30 траўня старшыня СБУ Васіль Грыцак паведаміў, што журналіст жывы.

Грыцак сьцьвярджае, што спэцслужбе ўдалося раскрыць плян падрыхтоўкі забойства журналіста. СБУ затрымала грамадзяніна Ўкраіны Барыса Германа, якога, паводле Грыцака, для арганізацыі забойства нанялі расейскія спэцслужбы.

Аркадзь Бабчанка пакінуў Расею ў лютым 2017 году, меў магчымасьць жыць у Празе, але абраў працу вядучым на крымскататарскім тэлеканале ATR у Кіеве. Ён тлумачыў рашэньне зьехаць з Расеі інфармацыяй пра магчымасьць завядзеньня супраць яго крымінальнай справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG