Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: інфармацыі пра беларусаў, якія пацярпелі з прычыны падзеньня мосту на пасажырскі цягнік у Расеі, няма


Мэдыкі ідуць сустракаць пацярпелых у катастрофе ў Бранскай вобласьці на Кіеўскім вакзале Масквы.
Мэдыкі ідуць сустракаць пацярпелых у катастрофе ў Бранскай вобласьці на Кіеўскім вакзале Масквы.

Амбасада Беларусі ў РФ «знаходзіцца ў пастаянным кантакце» з расейскім бокам у сувязі са «здарэньнем на чыгунцы ў Бранскай вобласьці», інфармацыя аб загінулых або пацярпелых беларусах у дыпляматычнай місіі «адсутнічае», паведамляе Міністэрства замежных спраў.

«Беларускія дыпляматы працягваюць сачыць за разьвіцьцём сітуацыі, Экстранныя тэлефоны амбасады і генконсульстваў працуюць у стандартным рэжыме», — цытуе агенцтва БЕЛТА паведамленьне МЗС.

31 траўня ў 22:44 у Бранскай вобласьці абрынуўся аўтамабільны мост. Гэта адбылося, калі пад мостам праяжджаў пасажырскі цягнік Клімаў — Масква. У выніку падзеньня канструкцый з рэек сышлі лякаматыў і чатыры вагоны.

Паведамлялася аб гібелі сямі чалавек, пацярпелі 69, шпіталізаваныя 47 чалавек.

Кіраўнік Бранскай вобласьці Аляксандр Багамаз паведаміў у эфіры тэлеканалу «Расея-24», што інцыдэнт адбыўся з прычыны «падрыву мосту», у цягніку знаходзіла 388 чалавек.

Але пазьней Сьледчы камітэт Расеі зьмяніў фармулёўкі. Аб здарэньні ў Бранскай вобласьці сказана, што «адбылося абвальваньне канструкцыі». У выпадку з Курскай вобласьцю СК паведаміў, што «чыгуначны састаў упаў з пашкоджанага мосту на аўтамабільную дарогу».

Раней СК Расеі паведамляў, што расьсьледуе абрушэньне мастоў у Бранскай і Курскай абласьцях па артыкуле аб тэракце. Пасьля абрынаньня мастоў былі заведзеныя крымінальныя справы па артыкуле аб тэракце (арт. 205 КК РФ). Пра гэта пісаў «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніцу СК Сьвятлану Пятрэнку.

Здарэньне ў Бранскай вобласьці паўплывала на графік руху пасажырскіх цягнікоў. 1 чэрвеня Беларуская чыгунка, у прыватнасьці, паведаміла пра зьмену маршруту цягніка № 489 Анапа — Менск.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG