Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі алькаголь будуць прадаваць у Кітаі


Адкрыцьцё крамы «Belarus commodity center», 16 жніўня
Адкрыцьцё крамы «Belarus commodity center», 16 жніўня

Да канца 2019 году ў Кітаі зьявіцца 100 крамаў беларускіх тавараў, а беларускі алькаголь будзе прадавацца ў кітайскай гандлёвай сетцы Moutai.

Сетка крамаў беларускіх тавараў будзе працаваць пад брэндам «Belarus commodity center», які стварыла кітайская гандлёвая кампанія Guangdong Xinjinlai Trade, піша амбасада Беларусі ў Кітаі.

Другая крама гэтай сеткі адкрылася 16 жніўня ў горадзе Гуйян.

Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды адзначыў, што такія крамы будуць садзейнічаць зьяўленьню беларускіх тавараў на паліцах профільных крамаў без пасярэднікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG