Лінкі ўнівэрсальнага доступу

白罗斯, а не 白俄罗斯! Кірыл Руды заклікаў правільна называць Беларусь па-кітайску


Кірыл Руды, архіўнае фота
Кірыл Руды, архіўнае фота

Амбасадар Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Руды заявіў у Twitter, што ў Кітаі «пачалася кампанія па зьмене найменьня беларускай дзяржавы на кітайскай мове зь „Белая Расея“ або „Беларусьсія“ на „Беларусь“». У чым заключаецца кампанія, ён не ўдакладніў.

У Кітаі Рэспубліку Беларусь называюць 白俄罗斯共和国 (гучыць гэта прыблізна так), прычым першы герогліф значыць «белы», другі — «расейскі». Руды прапануе «адкінуць» другі герогліф.

Беларусь на розных мовах называюць як словамі, сугучнымі зь «Беларусь», так і іншымі словамі, як то «Вітрюслянд», «Лефкоросія» ды «Фэгэроросорсаг». Самі беларусы таксама часам называюць іншыя краіны і народы ня так, як тыя завуць сябе: напрыклад, немцы называюць сябе Deutsche, а сваю краіну — Deutschland.

Беларусы нярэдка крыўдуюць на расейцаў, якія называюць краіну «Белоруссия», ігнаруючы афіцыйную назву (нават даюць крэдыты няіснай дзяржаве). Але беларускія чыноўнікі самі выкарыстоўваюць слова «Белоруссия» — напрыклад, для назвы газэты адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі або для крымскага санаторыя Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG