Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам праходзіць 16 жніўня на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
У Менску разьвітваюцца з народным артыстам Мікалаем Кірычэнкам. ФОТА
1
Народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка памёр 14 жніўня. Яму было 72 гады
3
Пахаваюць актора на Ўсходніх могілках у Менску
4
Мікалай Кірычэнка нарадзіўся 16 сакавіка 1946 году ў Маладэчне. Ад 1971 году працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, у 2005-2009 гадах — быў дырэктарам тэатру. З 1987 году працаваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва
5
Фільмаграфія актора налічвае больш за 40 фільмаў
6
«У яго як галоўныя ролі, гэтак і эпізоды, нават невялічкія выхады на сцэну заўсёды былі ўзорнымі, — казаў пра Кірычэнку тэатразнаўца і пісьменьнік Вячаслаў Ракіцкі. — У кожным сваім выхадзе на сцэну гэта быў акт служэньня мастацтву. Такое рэдка здараецца»
7
Першая намесьніца міністра культуры Ірына Дрыга
8
9
10
11
12
13
14
15
Літаратар і палітык Уладзімер Някляеў
16