Маскоўскі патрыярх Кірыл 31 жніўня наведае Стамбул і сустрэнецца з Сусьветным патрыярхам Барталамеем. Пра гэта паведаміў офіс генэральнага сакратара Сьвятога Сыноду Канстантынопальскага патрыярхата.
Як адзначаецца ў паведамленьні, сустрэча адбудзецца з ініцыятывы патрыярха Кірыла.
Раней эпіскап Чарнігаўскі і Кіеўскі і прадстаўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Яўстраці заявіў, спасылаючыся на грэцкія праваслаўныя СМІ, што сустрэча будзе тычыцца пытаньня ўкраінскай аўтакефальнай царквы.
Крокі да аўтакефаліі. Паменшыцца ці паглыбіцца царкоўны раскол ва Ўкраіне?
19 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за пастанову аб звароце прэзыдэнта да Ўсяленскага патрыярха Барталамея наконт атрыманьня томасу аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ва Ўкраіне. Праз некалькі дзён прэзыдэнт Украіны заявіў, што Сусьветны патрыярхат пачаў працэдуры, неабходныя для атрыманьня аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквой.
У ліпені Сусьветны патрыярх Барталамей апублікаваў зварот, у якім заявіў, што канчатковай мэтай Канстантынопальскай праваслаўнай царквы зьяўляецца наданьне Ўкраінскай царкве аўтакефаліі.