Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледаваньне Свабоды пра дарогу праз Альманскае балота прызнанае найлепшым сярод усіх службаў RFE/RL


Дасьледаваньне Антона Трафімовіча і каманды журналістаў Свабоды пра пабудову новай дарогі празь Альманскае балота прызнанае найлепшым сярод двух з паловай дзясяткаў службаў Радыё Свабода ў катэгорыі Тэкст/Аўдыё. Пра гэта паведаміла журы конкурсу, якое ацэньвала матэрыялы ўсіх рэдакцыяў RFE/RL за чэрвень 2018 году.

«Беларуская служба Радыё Свабода прадстаўляе ўнікальны погляд на тое, як будуецца велізарны інфраструктурны праект у некранутых водна-балотных угодзьдзях у Эўропе, — адзначаецца ў рашэньні журы.

Журналісты Свабоды паглядзелі на праблему з розных пунктаў гледжаньня, у тым ліку з пункту гледжаньня значэньня для эканомікі рэгіёну і экалягічнага ўзьдзеяньня праекту. Дыяпазон наземных і аэрафотаздымкаў дапоўнены глыбокім і матываваным тэкстам, а таксама відэаздымкамі. Гэта цалкам усёабдымнае асьвятленьне гэтага кантравэрсыйнага праекту​».

Мультымэдыйнае дасьледаваньне Свабоды можна паглядзець ТУТ.

Тры матэрыялы беларускай Свабоды прызналі найлепшымі сярод усіх службаў Радыё Свабода

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG