Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пазваў Лукашэнку ў Сочы, праз тыдзень пасьля апошняй сустрэчы


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка правялі тэлефонныя перамовы зь ініцыятывы расейскага кіраўніка, піша БелТА. У час перамоваў Пуцін запрасіў Лукашэнку наведаць Расею — сустрэцца ў Сочы.

Калі менавіта адбудзецца сустрэча, не ўдакладняецца. Паведамляецца, што на сустрэчы Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка «абмяркуюць увесь спэктар двухбаковых стасункаў».

Апошні раз Пуцін і Лукашэнка асабіста бачыліся на фінале чэмпіянату сьвету ў футболе 15 ліпеня — сядзелі на розных трыбунах, але разам заходзілі ў разьдзявальню да чэмпіёнаў-французаў (там Лукашэнка абдымаў прэзыдэнтку Харватыі). Папярэдняя афіцыйная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі была ў Менску 19 чэрвеня.

Што трэба ведаць пра папярэднюю афіцыйную сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным

З моманту той сустрэчы мала што зьмянілася ў стасунках Расеі і Беларусі. Так, працягнуліся «малочныя войны» (яны цяпер і «шампіньёнавыя»). Лукашэнка абвінаваціў у пастаўках санкцыйных прадуктаў у Расею менавіта расейцаў — «зь цяжкімі пагонамі».

Масква тым часам хоча прызначыць у Менск амбасадарам Міхаіла Бабіча, ад якога адмовіліся ў Кіеве. З расейскага боку кандыдатуру ўхваляюць, ды ці ўжо спыталі агрэману беларускага боку, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG