Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭСПЧ прысудзіў кампэнсацыю родным Ганны Паліткоўскай


Ганна Паліткоўская
Ганна Паліткоўская

Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) прысудзіў сям’і Ганны Паліткоўскай 20 тысяч эўраў кампэнсацыі, прызнаўшы, што расейскія ўлады парушылі ў дачыненьні да журналісткі права на жыцьцё. Тэкст рашэньня быў апублікаваны ў аўторак на афіцыйным сайце суду.

Скаргу ў ЭСПЧ накіравалі маці, сястра і дзеці Паліткоўскай. Яны таксама настойваюць, што дзяржава не забясьпечыла эфэктыўнага расьсьледаваньня забойства, паколькі яго заказчык да гэтага часу ня выяўлены.

Праваабаронца і аглядальнік «Новой газеты» Ганна Паліткоўская здабыла вядомасьць як аўтар крытычных матэрыялаў пра расейскую ўладу, пра сытуацыю ў Чачні — перш за ўсё пра парушэньні правоў чалавека ў рэспубліцы. 7 кастрычніка 2006 году журналістку застрэлілі ў ліфце яе дома ў цэнтры Масквы.

У справе аб забойстве Паліткоўскай на пажыцьцёвае зьняволеньне былі асуджаныя Сяргей Хаджыкурбанаў і Лом-Алі Гайтукаеў, які памёр у калёніі ў чэрвені летась зь невядомых прычынаў. На розныя тэрмінаў пазбаўленьня волі асуджаныя яшчэ трое: Рустам, Ібрагім і Джабраіл Махмудавы. Родныя і калегі Паліткоўскай лічаць неабходным выявіць, хто менавіта замовіў забойства, і аддаць яго пад суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG