«Амэрыка зайздросьціць», «Пуцін зноў усіх перайграў»: такія рэплікі цэлымі днямі гучалі на агульнанацыянальных каналах у РФ пасьля адкрыцьця ЧС-2018.
Многія рэпартажы паказвалі захапленьне замежных заўзятараў, якія хвалілі гасьціннасьць расейцаў і адзначалі высокі ўзровень арганізацыі Чэмпіянату.