Аляксандр Лукашэнка наведаў адкрыцьцё чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі і першы матч турніру на маскоўскім стадыёне «Лужнікі», у якім Расея перамагла Саудаўскую Арабію зь лікам 5:0.
Лукашэнка назіраў за матчам у кампаніі свайго сына Мікалая. Побач на трыбуне былі прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў і прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў з жонкамі.