Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы пра сустрэчу Трампа і Кіма: правы чалавека ў Паўночнай Карэі засталіся ўбаку


У праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch заявілі, што ў дакумэнце, падпісаным лідэрамі ЗША і Паўночнай Карэі Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам па выніках саміту ў Сынгапуры, няма нічога пра сытуацыю з правамі чалавека ў КНДР.

«Выклікае гнеў тое, што правы чалавека ў Паўночнай Карэі пакінулі ўбаку ў камюніке саміту ў Сынгапуры. Як тады правы чалавека будуць абмяркоўвацца калі-небудзь пазьней паміж КНДР і дзяржаўным сакратаром Пампэо? Ці ЗША проста даюць КНДР свабоду ўчыняць злачынствы супраць чалавечнасьці?», — напісаў у Twitter намесьнік дырэктара HRW для Азіі Філ Робэртсан.

12 чэрвеня лідэр ЗША і Паўночнай Карэі па выніках саміту падпісалі сумесны «ўсёабдымны дакумэнт». Згодна зь ім, лідэр КНДР пацьвердзіла намер забясьпечыць «поўную дэнуклеарызацыю» Карэйскага паўвострава і «доўгі і трывалы мір», а прэзыдэнт ЗША — «гарантыі бясьпекі» Паўночнай Карэі.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта «Голасу Амэрыкі» аб тым, ці размаўляў ён з Кімам пра правы чалавека, Трамп адказаў: «Мы гаварылі аб дэнуклеарызацыі 90 працэнтаў часу, але мы таксама гаварылі пра мноства іншых рэчаў, у тым ліку і пра правы чалавека».

Што варта ведаць пра саміт лідэраў ЗША і КНДР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG