Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Трампа: Кім Чэн Ын на каленях упрошваў не адмяняць саміт


Адвакат Дональда Трампа Рудольф Джуліяні
Адвакат Дональда Трампа Рудольф Джуліяні

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын «маліў» не адмяняць сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, заявіў былы мэр Нью-Ёрку, а цяпер адвакат амэрыканскага прэзыдэнта Рудольф Джуліяні падчас інвэстыцыйнай канфэрэнцыі ў Ізраілі 6 чэрвеня.

«Яны таксама казалі, што зьбіраюцца пачаць ядзерную вайну з намі, зьбіраюцца нанесьці нам паражэньне ў ядзернай вайне. Мы сказалі, што не зьбіраемся праводзіць саміт у такіх умовах... Кім Чэн Ын зноў упаў на калені і пачаў прасіцца, а гэта менавіта тая пазыцыя, якую ты хочаш, каб ён заняў», — сказаў Джуліяні.

24 траўня Дональд Трамп накіраваў Кім Чэн Ыну ліст аб адмене саміту, заплянаванага на 12 чэрвеня ў Сынгапуры. Аднак ужо 26 траўня прэзыдэнт ЗША сказаў, што па-ранейшаму спадзяецца, што сустрэча з Кім Чэн Ынам адбудзецца ў заплянаваныя тэрміны.

1 чэрвеня пасьля сустрэчы з намесьнікам старшыні Цэнтральнага камітэту кіроўнай у Паўночнай Карэі Працоўнай партыі Карэі Кім Ён Чхолем Трамп заявіў, што саміт усё ж адбудзецца.

Вашынгтон імкнецца да поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава ў абмен на пэўныя эканамічныя льготы для Пхэньяну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG