Удзельніцы руху «Маці 328», некаторыя зь якіх нядаўна трымалі галадоўку супраць жорсткіх прысудаў па «наркатычных» артыкулах, 4 чэрвеня прыйшлі ў Палату прадстаўнікоў, каб абмеркаваць з дэпутатамі магчымыя зьмены ў заканадаўстве, піша Эўрарадыё.
Падтрымаць актывістак прыйшло каля 50 чалавек. Некаторыя актывісты прынесьлі з сабой кайданкі – каб паказаць, што «сэрцы скаваныя болем за нашых дзяцей».
У лісьце да Аляксандра Лукашэнкі актывісткі пішуць, што разумеюць: наркотыкі гэта зло. Але шматлікія пакараньні за дробны распаўсюд, захоўваньне і ўжываньне «не зьвязаныя з буйной кантрабандай», дадаюць яны. Турма «адвучыць іх жыць у соцыюме і пасьля вызваленьня можа штурхнуць на новыя злачынствы». Яны прапануюць Лукашэнку «Акт гуманізацыі», які скараціў бы напалову тэрміны па 328-м артыкуле.
Што важна ведаць:
- У красавіку-траўні актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
- Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
- 8 траўня Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьняў адказнасьці спажыўцоў наркотыкаў.
- 11 траўня Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў законапраект аб зьмене наркатычнага артыкулу.
- Што ўрад прапануе зьмяніць у «наркатычных артыкулах» Крымінальнага кодэксу