Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі радыёзавод пераходзіць на «трохдзёнку» — нестае замоваў


Рабочыя Гомельскага радыёзаводу, архіўнае фота
Рабочыя Гомельскага радыёзаводу, архіўнае фота

800 рабочых і спэцыялістаў Гомельскага радыёзаводу істотна страцяць у заробках.

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Гомельскі радыёзавод» даслала сваім работнікам паведамленьні: з 1 чэрвеня па 31 жніўня на прадпрыемстве ўводзіцца 3-дзённы працоўны тыдзень. Лісты прыйшлі з подпісам дырэктара Аляксандара Горбача.

Усё лета калектыў заводу, а гэта звыш 800 чалавек, будзе працаваць толькі па панядзелках, аўторках і серадах.

Усё лета калектыў заводу, а гэта звыш 800 чалавек, будзе працаваць толькі па панядзелках, аўторках і серадах.

Такі крок у паведамленьнях тлумачыцца «абгрунтаваным вытворчымі, арганізацыйнымі і эканамічнымі прычынамі». Калі хтосьці не пагаджаецца з умовамі, будзе звольнены на падставе Працоўнага кодэксу паводле пункту 5 артыкула 35 — з выплатай двухтыднёвай дапамогі.

Намесьнік дырэктара радыёзаводу ў пытаньнях эканомікі, фінансаў і замежнаэканамічнай дзейнасьці Станіслаў Аксёнаў пацьвердзіў часовы перавод пэрсаналу на трохдзёнку, дадаўшы, што перамены датычацца і кіраўніцтва:

«Перада мною ляжыць такое ж паведамленьне».

Паводле намесьніка дырэктара, завод ня мае поўнай загрузкі. Няма сэнсу людзям прыходзіць на прадпрыемства і сядзець бяз працы.

«Як толькі новыя кантракты будуць падпісаны, рашэньне пра перавод пэрсаналу на трохдзёнку будзе адмененае. За вымушаны адпачынак маем плаціць дзьве траціны тарыфнай стаўкі — такое ў нас практыкуецца», — сьцьвярджае Станіслаў Аксёнаў.

Радыёзавод — канвэрсійнае прадпрыемства, раней працавала на абарончы комплекс і мела ў 10 разоў больш пэрсаналу. Найцяжэйшы час прыпаў на сярэдзіну 90-х. З прычыны працяглай нявыплаты заробку тут узьнікалі акцыі пратэсту. Жанчына-токар з гэтага прадпрыемства Валянціна Сматрыцкая ў 1995 годзе на знак пратэсту прыкавала сябе ланцугом да станка і заставалася ў такім стане цэлыя суткі.

Цяпер радыёзавод зьмяніў профіль. Выпускае апаратуру сувязі, тэлевізійную і мэдычную тэхніку, халадзільныя й дажджавальныя ўстаноўкі, прамысловае абсталяваньне, тавары шырокага ўжытку. Прадпрыемства зьяўляецца рэзыдэнтам Свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG