Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Барысаве пакараў сяржанта трыма гадамі калёніі за хабар і зьдзекі з шарагоўцаў


Арцём Берднік. Фота 23 красавіка 2018 году
Арцём Берднік. Фота 23 красавіка 2018 году

4 траўня суд Барысаўскага раёну вынес прысуд сяржанту Арцёму Бердніку — тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, з пазбаўленьнем права займаць кіраўнічыя пасады цягам 5 гадоў, з пазбаўленьнем воінскага званьня «сяржант».​

22-гадовага Арцёма Бердніка з Капыльскага раёну суд прызнаў вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, гвалце ў дачыненьні да падначаленых і хабары (ч. 1 і ч. 2 артыкула 455 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Арцём Берднік быў камандзірам падразьдзяленьня ў вайсковай частцы № 43064 у Печах пад Барысавам, дзе ў верасьні 2017 году трагічна загінуў Аляксандар Коржыч.

Арцём Берднік
Арцём Берднік

Берднік быў затрыманы 11 сьнежня 2017 году, пасьля сьмерці Коржыча. Афіцыйна паведамляецца, што справа Бердніка да расьсьледаваньня сьмерці Коржыча ня мае дачыненьня.

Браў хабар цыгарэтамі і кавай, забіраў тэлефоны — судзяць сяржанта з часткі Коржыча

Суд устанавіў, што сяржант Берднік хабар браў цыгарэтамі, кавай, а таксама карыстаўся мабільнымі тэлефонамі падначаленых. Атрымаў ня менш за 8 пачкаў «Кэмэлу» і 8 пачкаў NZ, а таксама 13 кубкаў «Нэскафэ». Агульная сума хабару — 33 рублі 17 капеек. Артыкул прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўленьня волі. Вінаватым сяржант сябе не прызнаў: маўляў, нічога не патрабаваў, а каву і цыгарэты шарагоўцы прыносілі самі.

На суд за дзедаўшчыну ў Барысаве прывялі дзясяткі салдат тэрміновай службы. ФОТА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG