Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпалкоўніка зь Печаў асудзілі на чатыры гады ўзмоцненага рэжыму


Падпалкоўнік Дзьмітры Кісялар у судзе
Падпалкоўнік Дзьмітры Кісялар у судзе

Сёньня суд Барысаўскага раёна абвясьціў прысуд былому начальніку фізычнай падрыхтоўкі 72-га вучэбнага цэнтру ў Печах Дзьмітрыю Кісялару.

Падпалкоўніку зь Печаў прысудзілі чатыры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, таксама ў яго канфіскуюць маёмасьць і пазбавяць званьня падпалкоўніка, паведамляе Tut.by.

Дзьмітры Кісялар будзе адбываць пакараньне ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, таксама ў яго канфіскуюць маёмасьць. Фігуранта крымінальнай справы ўзялі пад варту ў зале суда.

Выступаючы з апошнім словам у судзе, Кісялар цалкам прызнаў сваю віну, але прасіў суд на пазбаўляць яго волі, даць «апошнюю магчымасьць выправіцца».

Да арышту ў 2017 годзе Дзьмітры Кісялар быў начальнікам фізычнай падрыхтоўкі ў 72-ім вучэбным цэнтры ў Печах пад Барысавым. Паводле сьледзтва, падпалкоўнік за станоўчыя адзнакі атрымліваў падарункі ў выглядзе пакункаў з каўбасамі, кавай і дарагімі сьпіртовымі напоямі. Сьледзтва сабрала доказы хабарніцтва ў 20 эпізодах. Цягам пяці паседжаньняў суд апытаў 33 сьведак — ваеннаслужачых 72 вучэбнага цэнтру ў Печах.

Падчас сьледзтва і суду падпалкоўнік Дзьмітры Кісялар быў пад падпіскай пра нявыезд.

Справу на Дзьмітрыя Кісялара з 72-га вучэбнага цэнтру ў Печах завялі да падзей кастрычніка 2017 году, калі у вайсковай частцы ў Печах знайшлі павешаным у пятлі салдата Аляксандра Коржыча. Сьледчыя дзеяньні, допыты і вочныя стаўкі праводзіліся ўлетку 2017 году.

У пачатку сакавіка ў Барысаўскім судзе пачаўся яшчэ адзін працэс над вайскоўцам 72-га вучэбнага цэнтру. Прапаршчыка Ігара Хішчанку судзяць за зьбіваньне і зьдзекі з салдат. Паводле сьледзтва, ён ужываў да салдат электрашокер. Пазьней стала вядома пра трэцюю крымінальную справу аб дзедаўшчыне ў вайсковым гарадку Печы. Паводле супрацоўніка суду Дзьмітрыя Крывелы, справа толькі паступіла ў суд, працэс яшчэ не прызначаны, але, хутчэй за ўсё, пачнецца ўжо ў красавіку.

Гвалт у войску

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG