Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар культуры Ўкраіны прапануе абвясьціць 1 траўня дзяржаўным сьвятам, але ня Днём працы


Кіраўнік Міністэрства культуры Ўкраіны Яўген Нішчук заявіў у эфіры «5 канала» што сьвята 1 траўня, якое адзначаецца ў незалежнай Украіне як Дзень працы, страціў сваю актуальнасьць.

Замест яго ў рэестар дзяржаўных сьвятаў і памятных дзён варта ўнесьці другі дзень, напрыклад 4 кастрычніка (Дзень абаронцы Айчыны) або дзень гібелі ўкраінскіх жаўнераў пад Ілавайскам у канцы жніўня 2014 года.

"Дзень працы ўжо даўно не зьяўляецца сьвятам і парадам. Гэта дата, калі тыя, хто мае агарод і прысядзібныя ўчасткі, едуць на агароды. — заявіў ён.

У 2015 годзе Ўкраіна ўжо перанесла Дзень Перамогі і стала яго адзначаць па эўрапейскай традыцыі 8 траўня, а не 9 траўня, як гэта робяць у Беларусі і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG