Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зьнесьлі помнік Леніну. Раней за завод


Замест помніка Леніну груд бэтоннага друзу і пяску 
Замест помніка Леніну груд бэтоннага друзу і пяску 

У Магілёве перад былым заводам штучнага валакна, які ідзе пад знос, дэмантавалі і помнік Леніну.

У сквэрыку, разьбітым перад адміністрацыйнымі будынкамі прадпрыемства, замест помніка застаўся груд бэтоннага друзу і пяску. Завадзкую дошку гонару не кранулі. Закінутым застаецца фантан, які ўпрыгожваў сквэр, над якім і узвышалася постаць Леніна ў поўны рост.

Зьнікненьне помніка, які хавалі елкі, не заўважылі мінакі.

«І праўда прыбралі», — сказаў адзін з іх і дадаў: «Як заводу няма, што яму тут рабіць».

Пабураны завод запусьцілі ў 1930-я гады. У тыя часы прадпрыемства стала найвялікшым у горадзе. На ім працавала больш за дзьве тысячы чалавек. У Магілёў прыехала шмат спэцыялістаў-хімікаў зь іншых рэгіёнаў Савецкага Саюзу.

Помнік Леніну яшчэ цэлы (фота з восені 2017 году)
Помнік Леніну яшчэ цэлы (фота з восені 2017 году)

Пра намеры закрыць завод упершыню загаварылі ў студзені 2012 году. Тады гэта называлася рэарганізацыяй. Вырабляць сынтэтычную плёнку стала нерэнтабэльна. Прадаць прадпрыемства не ўдалося.

Напамін пра савецкае мінулае і пра сам завод, які амаль пабурылі, захоўвае цяпер толькі дошка гонару
Напамін пра савецкае мінулае і пра сам завод, які амаль пабурылі, захоўвае цяпер толькі дошка гонару

Пабурыць завод даў даручэньне Аляксандар Лукашэнка. Работы маюць завяршыцца сёлета ў траўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG