Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Дзьмітры Жук заявіў у эфіры БТ, што часы «калі пісалі на плоце і зьбягалі, павінны адысьці ў мінулае».
У перадачы «Клюб рэдактараў» ён разам зь міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам, старшынём «Белай Русі» Генадзем Давыдзькам і рэдактарам «Комсомольской правды у Беларусі» Андрэем Ляўкоўскім дыскутаваў пра папраўкі ў Закон аб СМІ.
Міністар інфармацыі пра новы закон аб СМІ: «Закліканы ўраўняць усіх». Чаму гэта ня так
На рэпліку Андрэя Ляўкоўскага, які выказаўся супраць ідэнтыфікацыі камэнтатараў, Дзьмітры Жук адказаў:
«Вашая лёгіка нагадвае тое, што было ў 1937 годзе. Напісаў ананімненькі даносік — вырашыў пытаньнечка. Мы павінны ўнутрана зразумець, што любы чалавек з прыходам інтэрнэта ў нашае жыцьцё мусіць адказваць за сказанае слова» — сказаў Дзьмітры Жук.
Яго падтрымаў Генадзь Давыдзька:
«Чаму мы асуджаем ананімшчыкаў 1937 году, а ананімшчыкі, якія працуюць на "Хартыі", умоўна кажучы... нармальна, гэта свабода слова» — сказаў Давыдзька.
Беларуская асацыяцыя журналістаў перадала ў Мінінфарм экспэртную ацэнку паправак у закон «Аб СМІ»
Міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч дадаў, што імя камэнтатара неабходнае для таго, каб у выпадку парушэньня заканадаўства прасьцей было праводзіць разьбіральніцтва. На яго думку, многія мараць пра тое, каб была ўведзена адказнасьць за выказваньні ў Інтэрнэце.