Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абломкі кітайскага касьмічнага карабля «Цяньгун-1» згарэлі над Ціхім акіянам


Кітайскі касьмічны карабель «Цяньгун-1» увайшоў у атмасфэру Зямлі і згарэў у сярэдзіне паўднёвай часткі Ціхага акіяна ў панядзелак, — паведаміла Кітайскае касьмічнае агенцтва.

Як піша Reuters, «пераважная большасьць» частак карабля згарэла на ўваходзе ў атмасфэру каля 8:15 раніцы (0015 GMT).

Раней чакалася, што карабель увойдзе ў атмасфэру на ўзьбярэжжы Бразыліі ў Паўднёвай Атлянтыцы, недалёка ад горада Сан-Паўлу і Рыё-дэ-Жанейра.

Касьмічны карабель «Цяньгун-1» (або «Нябесны палац-1») 10,4 мэтра даўжынёй быў запушчаны ў 2011 годзе для правядзеньня стыкоўкі і экспэрымэнтаў на арбіце ў рамках амбіцыйнай касьмічнай праграмы Кітая, накіраванай на разьмяшчэньне пастаяннай станцыі на арбіце да 2023 году.

Першапачаткова плянавалася, што касьмічную лябараторыю выведуць з эксплюатацыі ў 2013 годзе, але яе місію некалькі разоў падаўжалі. Кітай заяўляў, што ўвядзеньне карабля ў атмасфэру Зямлі адбудзецца ў канцы 2017 года, але гэты працэс адкладалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG