Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША створаць на Месяцы базу для палётаў на Марс

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 11 сьнежня падпісаў «Дырэктыву аб касьмічнай палітыцы» — NASA цяпер даручана «правесьці інавацыйную праграму засваеньня космасу». Трамп кажа, будзе закладзены фундамэнт палёту на Марс.

Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

«Дырэктыва, што я сёньня падпісваю, зьменіць акцэнт амэрыканскай касьмічнай праграмы ў бок удзелу чалавека ў дасьледаваньнях і адкрыцьцях, — перадае NASA словы Дональда Трампа. — Яна азначае першы крок да вяртаньня амэрыканскіх астранаўтаў на Месяц упершыню з 1972 году, разьлічаны на доўгі тэрмін. Цяпер мы ня проста паставім наш сьцяг і пакінем адбіткі ботаў — мы ўстановім падмурак для магчымай місіі на Марс, а некалі мо — і ў сьвет па-за ім».

Дата падпісаньня дырэктывы супала з датай пасадкі на месяц «Апалёна-17» 45 гадоў таму — апошняга на сёньня палёту на Месяц з удзелам чалавека.

NASA апублікавала сотні новых здымкаў Марса

Цёмная пляма NASA/JPL/University of Arizona
1/17 Цёмная пляма NASA/JPL/University of Arizona
Круты скалісты схіл кратэра NASA/JPL/University of Arizona
2/17 Круты скалісты схіл кратэра NASA/JPL/University of Arizona
Лінейныя дзюны NASA/JPL/University of Arizona
3/17 Лінейныя дзюны NASA/JPL/University of Arizona
Палярныя кіслотныя дзюны NASA/JPL/University of Arizona
4/17 Палярныя кіслотныя дзюны NASA/JPL/University of Arizona
<p>Кратэр у&nbsp;Паўночнай раўніне NASA/JPL/University of&nbsp;Arizona</p>
5/17

Кратэр у Паўночнай раўніне NASA/JPL/University of Arizona

Магчыма багатая сульфатамі мясцовасьць Афір Хасма NASA/JPL/University of Arizona
6/17 Магчыма багатая сульфатамі мясцовасьць Афір Хасма NASA/JPL/University of Arizona
Гара з глыбокамі ярамі ў рэгіёне каньёну Кандор NASA/JPL/University of Arizona
7/17 Гара з глыбокамі ярамі ў рэгіёне каньёну Кандор NASA/JPL/University of Arizona
<p>Метэарытны кратэр, акружаны тоўстым пластом выкінутай пароды NASA/JPL/University of&nbsp;Arizona</p>
8/17

Метэарытны кратэр, акружаны тоўстым пластом выкінутай пароды NASA/JPL/University of Arizona

Прыгожыя карэнныя пароды і дзюны ў даліне Арэс NASA/JPL/University of Arizona
9/17 Прыгожыя карэнныя пароды і дзюны ў даліне Арэс NASA/JPL/University of Arizona
Цёмныя слаістыя пароды і дробныя дзюны ў каньёне Мэлас NASA/JPL/University of Arizona
10/17 Цёмныя слаістыя пароды і дробныя дзюны ў каньёне Мэлас NASA/JPL/University of Arizona
Мясцовасьць на поўдні раўніны Эляды NASA/JPL/University of Arizona
11/17 Мясцовасьць на поўдні раўніны Эляды NASA/JPL/University of Arizona
Дзюны зь вялікімі ярамі і западзінамі NASA/JPL/University of Arizona
12/17 Дзюны зь вялікімі ярамі і западзінамі NASA/JPL/University of Arizona
Сьляды пылавых віхур на Плато Сізіфа NASA/JPL/University of Arizona
13/17 Сьляды пылавых віхур на Плато Сізіфа NASA/JPL/University of Arizona
Яркія горныя пароды з гідрасылікатамі на Тырэнскай зямлі NASA/JPL/University of Arizona
14/17 Яркія горныя пароды з гідрасылікатамі на Тырэнскай зямлі NASA/JPL/University of Arizona
Кратэр з выяваміі стромкіх схілаў і карэнных парод NASA/JPL/University of Arizona
15/17 Кратэр з выяваміі стромкіх схілаў і карэнных парод NASA/JPL/University of Arizona
Глыбокія разломы на захадзе ад даліны Grota&nbsp;NASA/JPL/University of Arizona
16/17 Глыбокія разломы на захадзе ад даліны Grota NASA/JPL/University of Arizona
Магчымае месца пасадкі місіі 2020 года на балоце Hadriacus Palus NASA/JPL/University of Arizona
17/17 Магчымае месца пасадкі місіі 2020 года на балоце Hadriacus Palus NASA/JPL/University of Arizona
Previous slide
Next slide

Што менавіта прадугледжвае дырэктыва і ў якія даты, не паведамляецца, але ў Белым доме кажуць, што яна «дапаможа ЗША стаць рухавіком касьмічнай індустрыі». У кастрычніку ЗША аднавілі працу Нацыянальнай касьмічнай рады — тады Трамп у тым ліку даручыў закласьці аснову для падтрыманьня пастаяннай камэрцыйнай прысутнасьці людзей на калязямной арбіце. Палёт на Марс называўся наступным этапам касьмічных дасьледаваньняў ЗША яшчэ папярэднім прэзыдэнтам Баракам Абамам.

Кітайцы пашлюць на Месяц бульбу, Ілан Маск на Марс — «Тэслу» і песьню Дэвіда Боўі

Ня толькі ўрад ЗША нацэліўся на чырвоную плянэту: заснавальнік SpaceX і Tesla марыць запусьціць чалавека на Марс, плянуе запусьціць туды «касьмічны грузавік» Falcon Heavy ўжо ў 2018 годзе — пакуль безь людзей, толькі з тэставым грузам (аўто Tesla Roadster, у салёне якой будзе граць песьня Дэвіда Боўі «Space Oddity»).

Кітай тым часам сабраўся ў 2018 годзе вырасьціць на Месяцы бульбу. Для яе плянуецца стварыць «міні-экасыстэму» ў мэталічным кантэйнэры дыямэтрам 16 см і вышынёй 18 см, туды зьмесьцяць ня толькі насеньне бульбы, але і лічынкі казюрак, у тым ліку шаўкапрада. Калі атрымаецца, гэта можа стаць важным крокам да стварэньня чалавечай калёніі на Месяцы.

Раней пляны ў калянізацыі Месяца мела Расея, але ў 2015 годзе адмовілася ад іх.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG