Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кэмбрыджы разьвіталіся са Стывэнам Гокінгам 


Стывэн Гокінг
Стывэн Гокінг

Як паведамляюць міжнародныя агенцтвы, 31 сакавіка ва ўнівэрсытэцкай царкве Сьвятой Марыі прайшла цырымонія разьвітаньня са Стывэнас Гокінгам. У Кэмбрыджы знакаміты навуковец адпрацаваў больш за 50 гадоў.

Выбітны ангельскі фізык-тэарэтык, касмоляг і папулярызатар навукі Стывен Гокінг стаў адным з самых паважаных і вядомых навукоўцаў свайго часу, нягледзячы на цяжкае нэйрадэгенэратыщнае захворваньне, адзначае служба Бі-Бі-Сі. Ён памёр 14 сакавіка ва ўзросьце 76 гадоў.

Разьвітацца з Гокінгам прыйшлі многія вядомыя людзі, сярод іх выканаўца галоўнай ролі ў кінафільме "Суствет Стывэна Гокінга" Эдзі Рэдмэйн, актрыса Аніта Добсан, кіраўнік кампаній SpaceX і Tesla Ілан Маск, гітарыст гурту Queen і астрафізік Браян Мэй ды іншыя.

Прысутнічалі на цырымоніі і блізкія фізіка -- першая жонка Джэйн Гокінг і яго дзеці Люсі, Робэрт і Цімаці. На вуліцах Кэмбрыджа сабраліся сотні людзей, якія апладысмэнтамі праводзілі навукоўца ў апошні шлях.

Прах Стывена Гокінга пахаваны ў лёнданскім Вэстмінстарскім абацтве побач з магіламі Ісака Ньютана і Чарльза Дарвіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG