Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму парэшткі ўсіх ахвяр пажару ў Кемераве яшчэ ня хутка пахаваюць


Прайшло тры дні з моманту пажару ў Кемерава, але дзясяткі людзей яшчэ не атрымалі адказу на пытаньне, ці знойдзеныя целы іх родных і блізкіх.

Афіцыйна ўлады паведамілі пра 64 ахвяры, але многія целы пакуль ня могуць апазнаць і пахаваць.

У сераду 28 сакавіка ў Кемераве прайшлі першыя пахаваньні загінулых у пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня»: пяць жалобных цырымоній і 13 трунаў. Некаторым давялося хаваць адразу па некалькі чалавек: ахвярамі пажару сталі цэлыя сем’і.

В Кемерове похоронили 13 погибших при пожаре в торговом центре
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Хавалі ў першую чаргу тых, хто мае сваякоў, якія змаглі іх апазнаць.

Саркіс Хумаран — бацька і дзед загінулых у гандлёвым цэнтры ў Кемераве Дзьмітрыя і Міхаіла Галаніных. Ён распавядае, што яго не пусьцілі ў морг і не паказалі для апазнаньня цела сына. Апазнаваць яго давялося па нешматлікіх рэчах, якія засталіся цэлыя: пярсьцёнка і крыжыка.

Многія целы пажар абвугліў і зьнявечыў да непазнавальнасьці, апазнаць іх па фрагмэнтах адзеньня ці нейкіх прадметах аказалася немагчыма.

У аўторак ўлады афіцыйна абвясьцілі загінулымі ў пажары ў «Зімовай вішні» 64 чалавекі, і менавіта гэтую лічбу намесьнік міністра надзвычайных сытуацый Уладлен Аксёнаў ў сераду тройчы паўтарыў журналістам, падкрэсьліўшы, што загінулі ў Кемераве — менавіта шэсьцьдзесят чатыры чалавекі, і ніякіх іншых «зьніклых бязь вестак» няма. Ратавальнікі называюць дакладна такую ж колькасьць знойдзеных у гандлёвым цэнтры целаў і лічаць, што больш пад заваламі нікога не засталося.

Пры гэтым сьпісы людзей, якіх удалося апазнаць, абнаўляюцца кожную раніцу. І ўсё роўна многія целы са знойдзеных працягваюць заставацца неапазнанымі, а на гарачую лінію і цяпер працягваюць паступаць заяўкі пра зьніклых у нядзелю людзей.

На раніцу серады сьпіс «зьніклых бязь вестак», складзены МНС, перавышае афіцыйны на 20 чалавек, — прызнае кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Твой Горад» Максім Учватаў. Аднак ён падкрэсьлівае: у ім трэба правяраць кожнае прозьвішча. І для гэтага створана працоўная група, куды ўвайшлі, у тым ліку, сваякі пацярпелых і валянцёры.

«Цяпер там парадку 18-20 прозьвішчаў, якія дадаткова трэба праверыць, у дадатак да тых 64», — кажа Учватаў.

Уладзімер Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Сьледчага камітэту Аляксандрам Бастрыкінам і міністрам аховы здароўя Веранікай Скварцовай.
Уладзімер Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Сьледчага камітэту Аляксандрам Бастрыкінам і міністрам аховы здароўя Веранікай Скварцовай.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у сераду, 28 сакавіка пра неабходнасьць не дапусьціць укідаў праз сацыяльныя сеткі пра пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве. Гэтыя ўкіды, паводле слоў Пуціна, накіраваныя на распаўсюджваньне панікі, недаверу і распальваньне варожасьці.

«Мы бачым, што, на жаль, ідуць укіды праз сацыяльныя сеткі, у тым ліку з-за мяжы, для таго, каб пасеяць і паніку, і пасеяць
недавер, сутыкнуць людзей паміж сабой. Вось гэтага, безумоўна, нельга дапусьціць ні пры якіх абставінах», — сказаў Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Сьледчага камітэту Аляксандрам Бастрыкіным і міністрам аховы здароўя Веранікай Скварцовай.

Яны даклалі Пуціну аб мерах, якія прымаюцца ў рамках расьсьледаваньня прычын пажару.

Раней член Савету Фэдэрацыі Алена Мізуліна ў эфіры тэлеканалу «Расія 1» заявіла, што трагедыя ў Кемераве — удар у сьпіну прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG