Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кемераўскі губэрнатар: апазыцыя спрабуе на горы вырашыць свае праблемы


На несанкцыянаваным мітынгу каля будынка Кемераўскай рэгіянальнай адміністрацыі 27 сакавіка.
На несанкцыянаваным мітынгу каля будынка Кемераўскай рэгіянальнай адміністрацыі 27 сакавіка.

27 сакавіка на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў абвінаваціў расейскую апазыцыю ў тым, што яна выкарыстоўвае пажар з мноствам ахвяраў у сваіх мэтах.

«Пачалося, як звычайна, на горы на людзкім уся гэтая апазыцыйная сіла, яны ў момант прыехалі. Ідуць па дамах, ідуць на прадпрыемствы, якія побач разьмешчаны, у жылы сэктар. Сёньня там недзе чалавек 200. Гэта наогул не сваякі загінулых. Гэта тыя, хто пастаянна скандаліць. Мы працуем зь імі і кажам: «Нельга, гэта блюзьнерства, калі гора, а ты спрабуеш на гэтым вырашыць нейкія свае праблемы», — сказаў ён.

Аман Тулееў
Аман Тулееў

Тулееў таксама прынёс Пуціну асабістыя прабачэньні «за тое, што адбылося на нашай тэрыторыі».

Каля пяці гадзін у цэнтры Кемерава праходзіць несанкцыянаваны стыхійны мітынг. Каля будынка адміністрацыі рэгіёну сабраліся каля чатырох тысяч чалавек. Сярод іншага мітынгоўцы абвінавачваюць урад у карупцыі і патрабуюць яго адстаўкі.

У пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» 25 сакавіка паводле афіцыйных дадзеных загінулі 64 чалавекі (з 25 апазнаных — 13 дзеці).

«Машы дзесяць, Косьцю восем. Вось яны ўсе мае...» У Кемераве расьце колькасьць ахвяраў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:18 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG