5 сакавіка 1953 гаду ў газэце «Праўда» зьявілася паведамленьне пра сьмерць Сталіна — чуткі пра гэта хадзілі па Маскве ўжо некалькі дзён. Да таго моманту маёр амэрыканскай арміі Марцін Мангоф прапрацаваў у сталіцы СССР ужо больш за год.
Пісьмова сваю рэакцыю на сьмерць савецкага дыктатара Мангаф ніяк не зафіксаваў. Але памочнік ваеннага аташэ зрабіў для гісторыі куды больш: ён зьняў пахаваньне Сталіна.
Кадры, зробленыя амэрыканскім маёрам з акна з выглядам на Крэмль, сталі адзіным незалежным відэадоказам пахаваньня Сталіна.
На кроніцы Мангофа, зьнятай на каляровую кінастужку, відаць, як сотні салдат у бушлатах утвараюць доўгі калідор, па якім на Красную плошчу выносяць труну зь целам Сталіна. Далей варта працэсія з дзесяткаў высокапастаўленых асоб - членаў Палітбюро і іншых вышэйшых чыноўнікаў. Яны трымаюць перад сабой масіўныя пахавальны вянкі.
Мангоф працаваў над сваім фільмам як штатны супрацоўнік амэрыканскай амбасады, і адзьнятыя ім матэрыялы, хутчэй за ўсё, прызначаліся для амэрыканскіх спэцслужбаў. Магчыма, узіраючыся ў гэтыя кадры, яны спрабавалі зразумець, хто зойме месца Сталіна.
Гісторык з Сіэтла Дуглас Сьміт быў першым хто ўбачыў матэрыялы Мангофа і прадаставiў Свабодзе эксклюзіўны доступ да іх.
Зьнятая Мангофом кроніка, імаверна, адзіная ў сьвеце. Большая частка - калі не 100% - прысьвечаных пахаваньню Сталіна відэаматэрыялаў засноўваліся на кадрах, зробленых савецкімі дзяржаўнымі агенцтвамі.