Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон на заяву Пуціна пра ядзерную зброю: «Мы цалкам гатовыя»


У Пэнтагоне заяўляюць, што заявы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб разьвіцьці ядзернай зброі для іх «ня стала сюрпрызам».

«Амэрыканцы павінны заставацца спакойнымі. Мы цалкам гатовыя», — заявіла 1 сакавіка прадстаўнік Пэнтагону Дана Уайт.

Раней у чацьвер прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў перад Фэдэральным сходам. Гэты штогадовы зварот, згодна з Канстытуцыяй, абавязковы для кіраўніка дзяржавы. У гэты раз прамову пераносілі, яе дату мянялі некалькі разоў — усё бліжэй да выбараў.

Амаль палову часу Пуціна занялі анонсы і відэапрэзэнтацыі найноўшых сыстэм узбраеньня. Амаль усе яны здольныя несьці ядзерныя зарады.

Праграма новага тэрміну. Пуцін заявіў, што Расея валодае нечуванай зброяй

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, Расеі прыйшлося распрацоўваць новую зброю ў адказ на пашырэньне магчымасьцяў супрацьракетнай абароны ЗША.

Пуцін: Пасланьне вайны

Некаторыя з паказаных расейскім прэзыдэнтам узбраеньняў дэманстраваліся ўпершыню. Іх тэхнічныя характарыстыкі і ступень гатоўнасьці немагчыма пацьвердзіць незалежна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG