У Польшчы затрымалі хакера з Украіны, якому ў ЗША пагражае 30 гадоў зьняволеньня. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральным сьледчым бюро Польшчы. Імя хакера не паведамляецца. Вядома, што яму 44 гады.
Затрыманьне праводзілася пры ўдзеле Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША. Хакера шукаў Інтэрпол.
Ўкраінца падазраюць у распаўсюдзе шкоднасных праграм і хакерскіх нападах на крэдытныя карты. Сьледчыя адзначаюць, што шкода ад дзеяньняў групоўкі, у якую ўваходзіў украінскі хакер, складае сотні мільёнаў даляраў.
Бліжэйшым часам вырашыцца пытаньне аб экстрадыцыі ўкраінца ў ЗША.