Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі сьпявак ALEKSEEV паедзе на «Эўравізію-2018» ад Беларусі


На міжнародным музычным конкурсе «Эўравізія-2018», які сёлета пройдзе ў партугальскім Лісабоне, Беларусь прадставіць украінскі сьпявак Мікіта Аляксееў (ALEKSEEV)

Увечары 16 лютага ў Менску адбыўся фінал Нацыянальнага адборачнага туру конкурсу. Зь дзевяці прэтэндэнтаў шляхам галасаваньня тэлегледачоў і прафэсійнага журы пераможцам стаў украінскі сьпявак ALEKSEEV.

Песьня «Forever» набрала максымальную колькасьць балаў па выніках рашэньня журы і галасаваньня гледачоў.

Мікіта Аляксееў кажа, што яго падтрымалі беларускія ўдзельнікі Эўравізіі мінулых гадоў — Алена Ланская, гурт Naviband ды Дзьмітры Калдун, зь якімі ён пазнаёміўся на першым этапе нацыянальнага адбору 11 студзеня.

Паводле традыцыі, пераможца атрымаў адмысловую ўзнагароду — стылізаванае «эўравізійнае» крыштальнае сэрца ад заводу «Нёман».

Раней беларускія ўдзельнікі адбору патрабавалі дыскваліфікаваць Мікіту Аляксеева, кажучы, што ягоная песьня парушае правілы конкурсу, бо песьня была прадстаўленая задоўга да адбору. У камандзе сьпевака такія абвінавачаньні адпрэчваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG