Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня. Колькі беларускіх удзельнікаў Алімпіяды ў Пхёнчхане нарадзіліся не ў Беларусі


Беларуская каманда на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане на пяць спартоўцаў большая, чым падчас Алімпіяды ў Сочы.

Усяго Беларусь на зімовай Алімпіядзе сёлета прадстаўляюць 32 спартоўцы. 12 зь іх зьяўляюцца легіянэрамі. Гарналыжнікі Юры Данілачкін і Марыя Шканава — расейцы, беларускія пашпарты атрымалі некалькі гадоў таму. У лыжнікаў з Расеі мабілізаваная палова асабовага складу — Паліна Сераносава, Юлія Ціханава, Анастасія Кірылава, Міхаіл Сямёнаў.

Біятлённую дзясятку таксама ўзмацнілі прывезенымі з Расеі Надзеяй Скардзінай, Надзеяй Пісаравай, ураджэнкай Казахстану Дынарай Алімбекавай, украінцам Сяргеем Бачарнікавым. Наймацнейшыя фрыстайлісты Гульняў-2014 Ала Цупер і Антон Кушнір калісьці пераехалі ў Беларусь з Украіны.

Цалкам укамплектаваныя выхаванцамі беларускай спартовай школы канькабежны спорт і шорт-трэк.

Беларусы на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Удзельнікі, каляндар, прагнозы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG