Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters ня пусьцяць на адкрыцьцё Алімпіяды


Міжнародны алімпійскі камітэт не дапусьціць агенцтва Reuters на цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Паўднёвай Карэі.

Рашэньне прынята пасьля таго, як Reuters апублікавала некалькі здымкаў з рэпэтыцыі запальваньня Алімпійскага агню 28 студзеня. Агенцтва выдаліла здымка пасьля пратэсту з боку МАК.

Аргкамітэт Гульняў зьвярнуўся да сродкаў масавай інфармацыі Паўднёвай Карэі і папрасіў выдаліць фатаграфіі Reuters, зробленыя на рэпэтыцыі цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Пхёнчхане.

Адкрыцьцё зімовых Алімпійскіх гульняў пройдзе 9 лютага. Да гэтага моманту дзейнічае эмбарга на публікацыю матэрыялаў з падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства. Такія ж правілы распаўсюджваюцца і на цырымонію закрыцьця Алімпіяды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG