Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч: прадстаўнік ПА АБСЭ запэўніў, што будзе настойваць на зьменах у выбарчае заканадаўства Беларусі


Кент Гэрстэт
Кент Гэрстэт

Адмысловы прадстаўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Ўсходняй Эўропе Кент Гэрстэт, які наведвае Менск з афіцыйным візытам, заявіў прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасьці Беларусі, што АБСЭ будзе настойваць на зьменах выбарчага заканадаўства краіны.

Пра гэта Свабодзе расказала 23 студзеня ўдзельніца сустрэчы, адна зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч.

Паводле яе, спадар Гэрстэт нагадаў, што АБСЭ празь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) па выніках парлямэнцкіх выбараў 2016 году ўнесла свае прапановы, скіраваныя на дэмакратызацыю выбарчага працэсу. Ён падкрэсьліў, што беларускія ўлады дагэтуль іх не прынялі, але АБСЭ ня будзе адступаць у гэтым пытаньні.

«І я асабіста, і АБСЭ настойваюць, каб дапаўненьні і зьмены да Выбарчага кодэксу былі прынятыя»,— цытуе Кента Гэрстэта Тацяна Караткевіч.

Ірына Вештард, Сяргей Калякін, Павал Севярынец ды іншыя ўдзельнікі сустрэчы расказалі каардынатару Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пра тое, як цяпер у Беларусі праходзіць кампанія выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў. І хоць гэтым разам апазыцыйных кандыдатаў, асабліва ад палітычных партыяў, рэгіструюць больш ляяльна, у цэлым адміністрацыйны рэсурс працуе па-ранейшаму. Асабліва гэта было відаць пры фармаваньні выбарчых камісіяў розных роўняў.

Мясцовыя выбары: суды не задаволілі ніводнай скаргі апазыцыі на неўключэньне ў выбаркамы

Кент Гэрстэт ужо правёў гутаркі са старшынёй Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай, старшынём Палаты прадстаўніком Уладзімерам Андрэйчанкам. Сёньня ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Лукашэнка папрасіў Парлямэнцкую асамблею АБСЭ «не павучаць». Яна ўжо і не павучае, прынамсі публічна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG