Адзін з ініцыятараў збору подпісаў, бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, блогер youtube-проекта «Народны рэпартэр» Аляксандар Кабанаў вядзе жывую трансьляцыю з сустрэчы:
Прадстаўнікі ўлады і будаўнкіоў не змаглі адказаць на значную частку пытаньняў, і ў канцы сустрэчы прысутныя на сустрэчы скандавалі: "Ганьба!"
За прыпыненьне будаўніцтва падпісаліся 7,5 тысячы чалавек. Зварот у падтрымку прыпыненьня будаўніцтва заводу, правядзеньня незалежнай экалягічнай экспэртызы і паўторных грамадзкіх абмеркаваньняў будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Палату прадстаўнікоў, Берасьцейскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў. Збор подпісаў, распачаты 6 студзеня, працягваецца.