Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвесткі на беларускай мове загучаць у аэрапорце «Менск»


Беларуская мова на табло ў аэрапорце «Менск»
Беларуская мова на табло ў аэрапорце «Менск»

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» навігацыйныя таблічкі па ўсім тэрмінале дапоўняць беларускай мовай. Па-беларуску загучаць і абвесткі.

Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт аэрапорту «Менск».

На інфармацыйных табло беларуская мова ўжо прысутнічае. Паэтапна яна будзе дададзена ў сыстэму гукавых абвестак, гаворыцца ў паведамленьні.

Афіцыйны сайт аэрапорта цяпер мае беларускамоўную вэрсію, якая будзе дапаўняцца і абнаўляцца.

Такім чынам, у аэрапорце «Менск» цяпер будуць прысутнічаць чатыры мовы: беларуская, расейская, ангельская і кітайская.

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» кітайская мова перамагла беларускую

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG