Як паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэзыдэнцкую прэс-службу, ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Ўладзімір Пярцоў, мэдаль Францыска Скарыны атрымае загадчыца аддзелу палітычных аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Вольга Макей. Ганаровае званьне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» прысвоена артысту эстрады Аляксандру Саладуху.
Дзяржаўныя ўзнагароды прысуджаны «за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё нацыянальнай журналістыкі, стварэньне адзінай інфармацыйнай прасторы, удасканаленьне беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў галіне тэлебачаньня і радыё, значныя дасягненьні ў сфэры культуры і мастацтва».