Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр акадэмік Андрэй Залізьняк — расейскі лінгвіст, гісторык, асьветнік


Андрэй Залізьняк
Андрэй Залізьняк

У нядзелю, 24 сьнежня, расейскія СМІ паведамілі пра сьмерць акадэміка РАН Андрэя Залізьняка, доктара філялягічных навук, які памёр на 83-м годзе жыцьця.

Гэтую вестку апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook супрацоўнік Інстытуту расейскай мовы РАН Дзьмітры Січынава.

Андрэй Залізьняк нарадзіўся ў 1935 годзе, лінгвістычную адукацыю атрымаў у Маскве і Парыжы, выкладаў на філялягічным факультэце МДУ і ў некалькіх буйных эўрапейскіх унівэрсытэтах. Ён быў аўтарам кніг, сярод якіх «Старажытнанаўгародзкі дыялект», «Праблемы вывучэньня Наўгародзкага кодэксу XI стагодзьдзя».

Андрэй Залізьняк стаў прызнаным спэцыялістам у галіне сучаснай і гістарычнай граматыкі расейскай мовы, адным з найбуйнейшых расейскіх лінгвістаў. За «філіграннае лінгвістычнае дасьледаваньне першакрыніцы „Слова пра паход Ігараў“, якоя пераканаўча даказвае яго сапраўднасьць», навуковец быў уганараваны прэміяй Салжаніцына. Залізьняк быў адным з заснавальнікаў Маскоўскай школы кампаратывістыкі.

Апошняя лекцыя акадэміка Залізьняка:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG