Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў Аляксея Навальнага «расейскім Саакашвілі»


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін назваў Аляксея Навальнага «расейскім Саакашвілі».

Так прэзыдэнт адказаў на пытаньне Ксеніі Сабчак пра тое, чаму Навальнага і іншых незалежных апазыцыйных кандыдатаў не дапускаюць да ўдзелу ў выбарах 2018 году.

«Вы хочаце, каб мы перажывалі ад аднаго Майдана да іншага, каб у нас былі спробы дзяржаўных пераваротаў? Я ўпэўнены, што абсалютная большасьць грамадзян Расеі гэтага ня хоча», — заявіў Пуцін на сваёй штогадовай прэс-канфэрэнцыі. Прозьвішча Навальнага прэзыдэнт не назваў.

Падчас прэс-канфэрэнцыі ў чацьвер Пуціну ўжо задалі пытаньне аб адсутнасьці рэальнай канкурэнцыі на выбарах 2018 году. Кіраўнік дзяржавы ў адказ заявіў, што прадстаўнікі пазасыстэмнай апазыцыі нібыта не прапаноўваюць «канкрэтнага парадку дня».

Пуцін у 2018 годзе зьбіраецца ў чацьвёрты раз балятавацца ў прэзыдэнты. У выбарах таксама мае намер удзельнічаць Аляксей Навальны, аднак улады забараняюць яму абірацца. Напярэдадні апазыцыянэр прадставіў сваю перадвыбарчую праграму. У ліку яе асноўных пунктаў: павелічэньне выдаткаў на ахову здароўя і адукацыю, мінімальны заробак у 25 тысяч рублёў, зьніжэньне стаўкі на гіпатэку і падаткаў на бізнэс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG