Паводле Пуціна, існаваньне гэтых вайсковых фармаваньняў «адпавядае інтарэсам людзей, якія пражываюць» у зоне канфлікту. На штогадовай прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнт Расеі таксама абвінаваціў Кіеў у зрыве Менскіх дамоўленасьцяў і працэсу па абмене палоннымі.
Захад абвінавачвае Крэмль ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў у Данбасе. Усяго, па дадзеных Кіева, на ўсходзе Ўкраіны ваююць каля 5 тысяч кадравых расейскіх вайскоўцаў. Крэмль называе гэтых людзей «добраахвотнікамі».