Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны алімпійскі камітэт неўзабаве абвесьціць рашэньне аб удзеле Расеі ў Алімпіядзе-2018


Будынак Міжнароднага Алімпійскага камітэту ў Лязане (Швайцарыя).
Будынак Міжнароднага Алімпійскага камітэту ў Лязане (Швайцарыя).

На пасяджэньні выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту ў Лязане чакаецца абвяшчэньне рашэньня аб удзеле расейскай зборнай у зімовай Алімпіядзе-2018 у Пхэнчхане (Паўднёвая Карэя).

Напярэдадні галасаваньня самым верагодным варыянтам разьвіцьця падзей лічылася поўнае адхіленьне ад Гульняў усіх членаў зборнай Расеі і допуск да ўдзелу ў Алімпіядзе «чыстых» атлетаў, гэта значыць тых, чые імёны не зьвязаныя з вялікім допінгавым скандалам апошняга часу. У другім выпадку гаворка ішла б пра нэўтральны статус спартоўцаў — яны выступалі б пад алімпійскім сьцягам.

Расьсьледаваньне ўжываньня допінгу ўжо прывяло да драматычных наступстваў для расейскага спорту. Камісія МАК анулявала вынікі 25 атлетаў-удзельнікаў сочынскай Алімпіяды 2014 году. Расея страціла 11 мэдалёў і зь першага месца ў мэдальным заліку апусьцілася на шостае. Некалькі расейскіх спартоўцаў дыскваліфікаваныя пажыцьцёва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG