Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрацыя хакею Беларусі згодная замяніць каманду Расеі ў зімовых Алімпійскіх гульнях. Пакуль тэарэтычна


Фэдэрацыя хакея Беларусі ў афіцыйнай заяве выказала сваю пазыцыю што да ўдзелу Расеі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. ФХБ падтрымала ў гэтым пытаньні Міжнародную фэдэрацыю хакею.

«Хоць каманда Беларусі тэарэтычна можа замяніць зборную Расеі па хакеі на зімовай Алімпіядзе ў 2018 годзе, мы перакананыя, што нацыянальная зборная Расеі ў поўнай меры заслугоўвае быць у Карэі, улічваючы адсутнасьць якіх-небудзь прэтэнзіяў да каманды. Мы лічым, што ўсе „чыстыя“ спартоўцы павінны атрымаць магчымасьць прыняць удзел у спаборніцтвах», — гаворыцца ў заяве.

Расея рызыкуе застацца без чарговай Алімпіяды

Раней Міжнародная фэдэрацыя хакею выступіла з афіцыйнай заявай, у якой выказала нязгоду з калектыўным пакараньнем за допінг і заклікала не адхіляць зборную Расеі ад Алімпіяды-2018 у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане.

Рашэньне аб допуску Расеі на Алімпіяду ў Пхёнчхан чакаецца на выканкаме Міжнароднага алімпійскага камітэту 5-7 сьнежня. З-за апошніх допінгавых скандалаў у расейскім спорце ўдзел спартоўцаў Расеі ў Гульнях 2018 году знаходзіцца пад пытаньнем. Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць 9-25 лютага 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG